У літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» у поўным аб’ёме адноўлена афармленне грамадзян і транспартных сродкаў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Раней паведамлялася, што з 03:00 14 ліпеня на КПП «Мядзінінкай» (па беларускаму боку – КПП «Каменны Лог») з'явіліся праблемы ў працы праграмнага забеспячэння. У сувязі з гэтым было прыпынена афармленне легкавога і грузавога транспарту, які накіроўваўся ў Літву.
вс